У Кітаі адкрылі самы высокі ў свеце мост
Самы высокі ў свеце адкрылі ў правінцыі Гуйчжоу на паўднёвым захадзе Кітая, паведамляе кітайскае агенцтва «Сіньхуа». Рух па новым мосце дазволіць скараціць час у дарозе праз цясніну з двух гадзін да ўсяго толькі двух хвілін пасля трохгадовага будаўніцтва.
«Мост, які ўзвышаецца на 625 метраў над ракой Бэйпаньцзян ў горнай мясцовасці Гуйчжоу, амаль у дзевяць разоў вышэйшы за мост «Залатыя вароты» ў Сан-Францыска. Гэты мост, даўжыня галоўнага пралёта якога складае 1 420 метраў, таксама стаў падвесным мостам на сталёвых фермавых бэльках з самым вялікім пралётам у свеце, пабудаваным у горнай мясцовасці», — сказана ў публікацыі.
Новы мост павінен значна палепшыць ўзаемазвязанасць рэгіёнаў, сказаў кіраўнік правінцыйнага ўпраўлення транспарту Чжан Інь.
Па яго словах, пры будаўніцтве гэтага моста былі дасягнутыя некалькі тэхналагічных прарываў у галіне ветраўстойлівасці і будаўніцтва на вялікай вышыні.
Чытайце таксама:
У Мінску адкрылі рух транспарту пад мостам на Маскоўскай
Італія плануе пабудаваць найдаўжэйшы падвесны мост у свеце — у Сіцылію