Чыноўнікам у замежных камандзіроўках паставілі новыя задачы
30 верасня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ «Аб службовых камандзіроўках за мяжу», мэтай якога з'яўляецца атрыманне максімальнага эканамічнага эфекту ад паездак супрацоўнікаў дзяржаўных органаў і арганізацый за межы краіны.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Петрыкаўскія навіны»
Згодна з указам, асноўнай задачай кіраўнікоў дзяржустаноў або іх намеснікаў падчас замежных камандзіровак будзе вырашэнне стратэгічна важных эканамічных задач, якія вызначае прэзідыум Савета міністраў. Сярод гэтых задач — павелічэнне і дыверсіфікацыя экспарту, забеспячэнне імпартазамяшчэння і энергетычнай бяспекі.
Указ таксама ўмацоўвае кантроль за эфектыўнасцю замежных камандзіровак і павялічвае адказнасць кіраўнікоў за парушэнні патрабаванняў пры прыняцці рашэнняў аб камандзіроўках. Акрамя таго, дакумент удакладняе парадак накіравання ў камандзіроўкі і афармлення неабходных дакументаў.
Чытайце таксама:
Усебеларускі народны сход пройдзе ў канцы года
Чыноўнік ад турызму наракае, што ў Беларусі вельмі кепскія гатэлі
На «Дажынках» у Ваўкавыску Уладзімір Каранік пуляў капустай у баскетбольнае кольца ВІДЭА