Ціханоўская абмеркавала з мэрам Варшавы будучыню беларускіх пляцовак
Падчас візіту ў Польшчу для ўдзелу ў Варшаўскім форуме па бяспецы Святлана Ціханоўская сустрэлася з мэрам Варшавы Рафалам Тшаскоўскім і абмеркавала з ім некаторыя пытанні беларуска-польскай супрацы.
Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай
На сустрэчы бакі абмеркавалі:
- будучыню беларускіх пляцовак у польскай сталіцы;
- магчымасці правядзення польска-беларускіх спартыўных і культурніцкіх ініцыятыў;
- ініцыятывы ў межах Пакта Свабодных гарадоў, які аб’ядноўвае Варшаву, Будапешт, Браціславу і Прагу.
Ціханоўская падзякавала польскаму палітыку за падтрымку беларускіх арганізацў і ініцыятыў, у тым ліку за працу шэлтараў для рэпрэсаваных і былых палітвязняў.
Акрамя таго, беларуская дэмакратычная лідарка адзначыла, што ў найбліжэйшы час можа ўзнікнуць неабходнасць прыняць у Польшчы яшчэ больш людзей, і заклікала аказаць усебаковую падтрымку.
Чытайце таксама:
Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены
Ціханоўская: Рыторыка Трампа адносна Лукашэнкі непрыемная для нас, але яна дазваляе вызваляць людзей
Ціханоўская павіншавала Санду з перамогай на парламенцкіх выбарах у Малдове