БЕЛ Ł РУС

У акупаванай Новай Кахоўцы Херсонскай вобласці забіты старшыня «савета дэпутатаў»

1.10.2025 / 13:31

Nashaniva.com

Пра смерць Уладзіміра Лявонцьева паведаміў прызначаны Расіяй «губернатар» Херсонскай вобласці Уладзімір Сальда.

Паводле паведамленняў, старшыня «савета дэпутатаў» Уладзімір Лявонцьеў атрымаў смяротныя раненні ў выніку ўдару дронам па будынку «дэпутацкага корпусу» і пазней памёр у бальніцы.

Відэа падрыву апублікаваў украінскі журналіст Юрый Бутусаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула