БЕЛ Ł РУС

Пад Мінскам паветраны шар прызямліўся проста на дарогу

1.10.2025 / 13:53

Nashaniva.com

Незвычайны выпадак адбыўся каля Мінска: паветраны шар замест поля спусціўся на праезную частку. 

Відэа здарэння апублікаваў у тыктоку карыстальнік з нікам gleboosha.msq.

Пілоты не дакладна разлічылі месца пасадкі, у выніку чаго шар прызямліўся на дарогу. Аўтамабілям давялося спыніцца і прапусціць паветраны транспарт.

@gleboosha.msq #воздушныйшар #воздушныйшарбеларусь #минск #беларусь #авиация ♬ legendaris x Одного by Zen remix - Zen5EMBE

Пра пацярпелых або пашкоджанні не паведамляецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула