БЕЛ Ł РУС

Памёр даследчык гісторыі ВКЛ Генрык Віснер

1.10.2025 / 18:52

Nashaniva.com

У Варшаве памёр вядомы польскі гісторык Генрык Віснер, значная частка навуковых зацікаўленасцяў якога была звязаная з гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага. Яму было 89 гадоў.

Генрык Віснер

Генрык Віснер з 1961 года працаваў у Цэнтральнай вайсковай бібліятэцы, затым у выдавецтве Міністэрства нацыянальнай абароны, а пазней — у Інстытуце сацыялістычных краін Польскай акадэміі навук. З 1980 года звязаны з Інстытутам гісторыі ПАН. У 1987 годзе атрымаў званне прафесара.

Асноўныя кірункі ягоных даследаванняў — вайсковая гісторыя, дыпламатыя Рэчы Паспалітай, а таксама гісторыя Вялікага Княства Літоўскага. Ён з’яўляецца аўтарам шэрагу прац, прысвечаных гэтым тэмам.

Найбольш вядомыя работы Генрыка Віснера, звязаныя з гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага — «Лісоўчыкі», «Вайна не вайна. Эскізы з польска-літоўскага мінулага», «Кароль і цар: Рэч Паспалітая і Масква ў XVI i XVII стагоддзях», «Януш Радзівіл 1612—1655» і іншыя. 

Чытайце таксама:

Памёр галоўны рэдактар знакавага часопіса Перабудовы «Огонёк» Віталій Кароціч

Памёр расійскі прапагандыст Тыгран Кеасаян. Дзевяць месяцаў ён праляжаў у коме

Памерла актрыса Клаўдыя Кардынале

Каментары да артыкула