БЕЛ Ł РУС

Чыноўнікам, якія працягваюць працаваць, дазволілі атрымліваць пенсіі

1.10.2025 / 19:12

Nashaniva.com

1 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ «Аб пенсійным забеспячэнні дзяржаўных цывільных службоўцаў». Паводле гэтага дакумента, з 1 студзеня 2026 года пенсію за выслугу гадоў будуць мець права атрымліваць усе дзяржаўныя службоўцы, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту і працягваюць працаваць.

71‑гадовы Аляксандр Лукашэнка. Фота: Ramil Sitdikov / Pool Photo via AP

Раней падобнае абмежаванне ўжо было знята для працуючых пенсіянераў у адпаведнасці з Указам № 402 ад 29 кастрычніка 2024 года.

Мэта рашэння — павялічыць зацікаўленасць дзяржаўных службоўцаў працягваць працу і больш эфектыўна выкарыстоўваць іх прафесійны патэнцыял у эканоміцы краіны.

Гэта ўказ уніфікуе падыходы да выплат пенсій для вайсковых і цывільных пенсіянераў, якія працягваюць працаваць, што адпавядае агульнай цяперашняй лініі ўладаў па зняцці абмежаванняў на поўную выплату заробленай пенсіі.

Чытайце таксама:

Аксакалы Туркменістана папрасілі ў прэзідэнта больш не павышаць заробкі, пенсіі і дапамогі

Лукашэнку па начах сніцца саўгас «Гарадзец»

У Мінску ёсць пенсіянерка, якая працуе ў 96 гадоў

Каментары да артыкула