Буйную партыю еўрапейскага сыру правозілі праз мяжу дробнымі кавалкамі
45‑гадовы грамадзянін Беларусі арганізаваў пастаўку сыру з Польшчы праз пункт пропуску «Брэст». Каб абысці заканадаўства, ён дзяліў 250 кілаграмаў сыру на дробныя партыі і перадаваў іх людзям, якія ўвозілі тавар пад выглядам прадуктаў для асабістага карыстання.
Падчас наступнага транспартавання гэтага сыру ў Расію для продажу мужчыну спынілі мытнікі. Ніякіх дакументаў на тавар ён не меў.
У выніку ўся партыя сыру, коштам каля 30 тысяч рублёў, была канфіскаваная. У дачыненні да парушальніка распачаты адміністрацыйны працэс паводле ч. 2 арт. 15.1 КаАП Беларусі. Санкцыя артыкула прадугледжвае штраф да 30 базавых велічынь з магчымай канфіскацыяй тавару.
Чытайце таксама:
Казахстан пачаў спыняць усе фуры з Кітая ў Расію, дзе патэнцыйна можа знаходзіцца санкцыёнка
У Польшчы перахапілі адразу некалькі метэазондаў з кантрабандай з Беларусі
Беларус спрабаваў увезці з Польшчы дзясяткі тысяч манет
Расіянін вёз у Беларусь карціны нібыта за 800 еўра. Высветлілася, што яны каштуюць у 25 разоў больш
Кіроўца рэйсавага аўтобуса спрабаваў увезці з Польшчы каля 500 старажытных манет