БЕЛ Ł РУС

Сёлета з Польшчы дэпартавалі амаль тысячу беларусаў

2.10.2025 / 23:12

Nashaniva.com

Але ўвогуле колькасць дэпартаваных з Польшчы беларусаў, паводле звестак польскай Памежнай службы, паменшала, паведамляе Беларуская служба Польскага радыё.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Marcin Obara

«Што тычыцца выкананых рашэнняў, якія абавязваюць грамадзян Беларусі да вяртання, толькі ў гэтым годзе да канца верасня яны былі вынесеныя ў дачыненні да 955 чалавек. 863 беларусы самі добраахвотна выехалі з Польшчы, а прымусова мы вывезлі на мяжу 92 асобы. Калі параўнаць з мінулымі гадамі, летась такіх рашэнняў было 1075, то-бок мы канстатуем змяншэнне на 11%», — паведамілі ў Памежнай службе Польшчы.

Асноўныя прычыны дэпартацыі — гэта нелегальнае знаходжанне і нелегальная працаўладкаванне ў Польшчы, тлумачаць польскія памежнікі.

Чытайце таксама:

Дваіх дэпартавалі, двое з'ехалі самі. У Польшчы расказалі пра беларусаў, затрыманых пасля канцэрта Каржа

Колькасць нелегальных мігрантаў на польска-беларускай мяжы рэзка вырасла

Кацярына Ваданосава распавяла, што яе маці дэпартуюць з Польшчы ў Літву

Беларуску, якая запускала дрон над урадавымі будынкамі ў Варшавы, зрабілі сведкай і адпусцілі

Каментары да артыкула