БЕЛ Ł РУС

«Калгары Флэймз» выставіў беларускага абаронцу на драфт адмоваў

3.10.2025 / 12:3

Nashaniva.com

Такім чынам, любы клуб НХЛ можа забраць абаронцу зборнай Беларусі Іллю Салаўёва без усялякай кампенсацыі.

Фота: nhl.com/flames

«Калгары Флэймз» выставіў беларускага абаронцу Іллю Салаўёва на драфт адмоваў, паведамляе прэс-служба клуба.

Такім чынам, любы клуб НХЛ можа забраць абаронцу зборнай Беларусі без усялякай кампенсацыі.

У выпадку, калі ні адзін клуб НХЛ не падасць заяўку на Салаўёва, ён будзе пераведзены ў фарм-клуб «Калгары», піша «Беларускі хакей».

Варта адзначыць, што ў Салаўёва аднабаковы кантракт з «Калгары Флэймз». У мінулым сезоне клуб таксама выставіў яго на драфт адмоваў, але ў выніку Салавьёў так і застаўся ў «Калгары Флэймз».

У мінулым сезоне 25‑гадовы ўраджэнец Магілёва правёў 5 гульняў у НХЛ, дзе набраў 1 (0+1) бал, з паказчыкам карыснасці «-3».

У АХЛ (Амерыканская хакейная ліга, другая па значнасці пасля НХЛ) за «Калгары Рэнглерс» у яго актыве 28 (6+22) ачкоў у 60 паядынках, з паказчыкам карыснасці «+8».

За «Калгары Флэймз» выступае беларускі форвард Ягор Шаранговіч.

Новы сезон у Нацыянальнай хакейнай лізе стартуе на наступным тыдні.

Таксама стала вядома, што «Анахайм Дакс» адправіў беларускага форварда Ягора Сідарава ў фарм-клуб з Сан-Дыега ў АХЛ.

Спрабуе прабіцца ў склад «Вашынгтон Кэпіталз» малодшы брат Аляксея Протаса Ілля. Мінулай ноччу ён згуляў у выставачным матчы ў адным звяне з зорным Аляксандрам Авечкіным.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула