БЕЛ Ł РУС

Суд Бабруйскага раёна прызнаў «экстрэмісцкім» сайт Рады міністраў Паўночных краін

3.10.2025 / 18:34

Nashaniva.com

2 кастрычніка ў судзе Бабруйска і Бабруйскага раёна прызналі «экстрэмісцкімі» сайт і старонку ў Facebook Рады міністраў Паўночных краін і Усходнееўрапейскага дэмакратычныга цэнтру, заўважыла «Вясна».

Рада міністраў Паўночных краін — гэта міжурадавы форум, мэта якога — садзейнічаць супрацоўніцтву паміж Паўночнымі краінамі (Данія, Фінляндыя, Ісландыя, Нарвегія, Швецыя).

Тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!» мяркуе, што суд, верагодна, хацеў прызнаць «экстрэмісцкім» грантавы аддзел гэтай Рады — Nordic Media Grants Belarus (сайт гэтай праграмы, праўда, з памылкай таксама пазначаны ў дакуменце), але размахнуўся так, што па сутнасці прызнаў «экстрэмісцкім» рэсурс цэлага міжурадавага органа.

Таксама «экстрэмісцкі спіс» гэтым разам папоўнілі:

Чытайце таксама:

«Экстрэмісцкімі» прызналі кнігі Акудовіча і Снайдэра, а таксама сотні старонак у інтэрнэце

Уладальніка расійскіх брэндаў «Кірыешкі» і «Яшкіна» прызналі экстрэмістам і канфіскавалі ўсе актывы

BEROC прызналі экстрэмісцкім фармаваннем

Каментары да артыкула