Украінскія беспілотнікі ўдарылі па НПЗ у Ленінградскай вобласці, але магчыма прамахнуліся
«Кірышынафтааргсінтэз» (КІНЕФ) — адно з найбуйнейшых нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў Расіі.
Украінскія беспілотнікі ў ноч на 4 кастрычніка ўдарылі па нафтапепрацоўчым заводзе ў горадзе Кірышы Ленінградскай вобласці. Узгаранне каля завода пацвярджаецца кадрамі відавочцаў, піша Astra.
Аднак іншыя крыніцы пішуць, што беспілотнік да самога завода не даляцеў, загарэлася іншае прадпрыемства.
Губернатар пацвердзіў атаку і пажар у прамысловай зоне, а таксама паведаміў, што агонь ужо патушаны, не называючы атакаванае прадпрыемства.
і«Кірышынафтааргсінтэз» (КІНЕФ) — адно з найбуйнейшых нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў Расіі. Яго ўжо атакоўвалі ў верасні і сакавіку 2025 года, а таксама ў сакавіку 2024 года.