БЕЛ Ł РУС

Змены ў закон: бяспраўнікаў падзеляць на некалькі катэгорый, а п'яных пешаходаў пачнуць штрафаваць без папярэджання

4.10.2025 / 8:48

Nashaniva.com

Гэта прадугледжана праектам закона «Аб унясенні змяненняў у кодэксы па пытаннях адміністрацыйнай адказнасці», які ў пятніцу быў прыняты дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў у першым чытанні.

Фота: Pavel Bednyakov / AP

Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Амельянюк растлумачыў: у дачыненні да кіроўцаў без правоў ідзе гаворка пра ўмераную лібералізацыю, паведамляе прэс-служба МУС.

Зараз устаноўлена адміністрацыйная адказнасць асобы, якая кіруе транспартным сродкам і не мае такога права. Пад гэтую катэгорыю падпадаюць і асобы, якія ніколі не вучыліся і не атрымлівалі правоў, і грамадзяне, якія пазбаўлены гэтага права за здзяйсненне правапарушэнняў, і тыя, хто пратэрмінаваў сваё пасведчанне.

Законапраектам уносяцца змены, якія размяжоўваюць гэтыя катэгорыі. Напрыклад, для таго, хто не падоўжыў тэрмін дзеяння пасведчання кіроўцы, адказнасць будзе мякчэйшай.

У той жа час, паводле статыстыкі ДАІ, шмат правапарушэнняў здзяйсняюць пешаходы, што знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’янення. Частая з’ява — яны самі становяцца ахвярамі.

— Паводле закона пешаход, які знаходзіцца ў стане ап’янення, за першае парушэнне будзе толькі папярэджаны. Гэтай меры недастаткова. Таму карэкціроўка прадугледжвае адказнасць пешахода, які знаходзіцца ў такім стане. Без папярэджання ён можа быць адразу прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, — растлумачыў дэпутат.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула