БЕЛ Ł РУС

Самым дарагім домам, прададзеным у верасні, стаў катэдж у Тарасаве

4.10.2025 / 9:26

Nashaniva.com

У Тарасаве набылі сучасны катэдж амаль за 520 тысяч даляраў. Ён аказаўся самым дарагім домам, прададзеным у верасні ў Беларусі, піша Realt.by.

Вёска Тарасава знаходзіцца проста за МКАД насупраць Каменнай Горкі. Месца традыцыйна прэстыжнае, амаль уся забудова — катэджная. Тут, у раёне бліжэй да кальцавой, і набылі той самы дом.

Гэта аднапавярховы блочны катэдж 2022 года плошчай 300 квадратаў. За яго заплацілі 519,5 тысячы даляраў. За метр у доме атрымліваецца 1729 даляраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула