БЕЛ Ł РУС

Расія ўдарыла па пасажырскім цягніку ў Сумскай вобласці

4.10.2025 / 12:43

Nashaniva.com

Параненыя 30 чалавек.

Фота Алега Грыгарава

Прыкладна 30 чалавек параненыя пры абстрэле цягніка ў Сумскай вобласці.

Пра атаку заявіў кіраўнік абласной адміністрацыі Алег Грыгараў. Паводле яго слоў, пад удар трапіў цягнік, які курсіруе маршрутам Шостка — Кіеў.

Дакладная колькасць пацярпелых удакладняецца, адзначыў ён, аднак «Суспільне», спасылаючыся на в. а. старшыні Шосткінскай раённай адміністрацыі Аксану Тарасюк, сцвярджае, што іх «прыкладна 30».

Удар пракаментаваў у сваім тэлеграм-канале Уладзімір Зяленскі.

«Жорсткі расійскі ўдар беспілотнікам па чыгуначным вакзале ў Шостцы Сумскай вобласці. Усе неабходныя службы ўжо на месцы і пачалі аказваць дапамогу людзям. Удакладняецца ўся інфармацыя адносна пацярпелых. На гэты момант ужо вядома пра дзясяткі пацярпелых людзей. Папярэдне на месцы ўдару былі і працаўнікі «Укрзалізниці», і пасажыры», — адзначыў ён

«Расіяне не маглі не ведаць, што б’юць па цывільных. І гэта тэрор, які свет не мае права ігнараваць. Кожны дзень Расія забівае жыцці людзей. І толькі сіла можа прымусіць іх гэта спыніць. Мы чулі рашучыя заявы ад Еўропы і Амерыкі, і ўжо даўно пара іх увесці ў рэальнасць. Сумесна, разам з усімі, хто не лічыць, што забойствы і тэрор — гэта нармальна. Размоў цяпер недастаткова. Патрэбныя моцныя дзеянні», — рэзюмаваў прэзідэнт Украіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула