БЕЛ Ł РУС

Удараў па цягніках на Сумшчыне было два

4.10.2025 / 14:46

Nashaniva.com

Калі была эвакуацыя з першага, Расія ўдарыла па другім.

Сёння стала вядома, што на Сумшчыне быў атакаваны пасажырскі цягнік.

У Міністэрстве развіцця Украіны паведамілі, што ўдараў было два.

Першы трапіў у лакаматыў прыгараднага цягніка Цярэшчынская — Ноўгарад-Северскі. Калі пачалася эвакуацыя людзей, вораг паўторна атакаваў — на гэты раз трапілі ў электравоз цягніка Кіеў — Шостка.

Некаторых параненых ужо забралі ў бальніцу, іншыя людзі знаходзяцца ў сховішчах пад кантролем ратавальнікаў. Ёсць параненыя, у бальніцу даставілі 8 чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула