БЕЛ Ł РУС

У сталіцы 90% настаўнікаў — жанчыны

5.10.2025 / 10:40

Nashaniva.com

У Мінску новы навучальны год пачаўся для больш чым 228 тысяч вучняў і 16,6 тысячы настаўнікаў. Да прафесійнага свята настаўнікаў, якое традыцыйна адзначаецца ў першую нядзелю кастрычніка, Галоўнае статыстычнае ўпраўленне горада Мінска апублікавала некаторыя звесткі пра сістэму адукацыі.

У сталіцы ў 2024/2025 навучальным годзе ў школах працуе 16,6 тысячы педагогаў, якія навучаюць 228,6 тысячы вучняў у 269 установах агульнай сярэдняй адукацыі.

Сярэдняя нагрузка ў Мінску — 14 вучняў на аднаго настаўніка.


Больш за палову сталічных педагогаў працуюць у школе больш за 15 гадоў.
Моладзь да 30 гадоў складае каля 20%, а настаўнікі, што дасягнулі пенсійнага ўзросту, — каля 16%.

Амаль 90% педагагічных кадраў у сталіцы — жанчыны (па краіне — 88%).

98% выкладчыкаў беларускай мовы, 97,7% рускай, 97% замежных моў — жанчыны. Нават у 62% выпадкаў працоўнае навучанне выкладаюць жанчыны, у 55% — фізічную культуру, у 39% — дапрызыўную падрыхтоўку. 

Сярэдняя намінальная налічаная зарплата настаўнікаў у сталіцы за студзень—жнівень 2025 года склала 2 608 рублёў (альбо 2146 пасля падаткаў). 

Усяго ў Беларусі працуе больш за 102 тысячы педагогаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула