У Ашмянах з’явіліся незвычайныя лаўкі — на валунах
У гарадскім парку Ашмян камунальнікі паставілі новыя архітэктурныя элементы. Сярод іх — лаўкі з натуральнага каменю, піша «Ашмянскі веснік».
«Асаблівую каштоўнасць новым элементам паркавага добраўпарадкавання надае тое, што для іх стварэння выкарыстоўваліся валуны, знойдзеныя ў Ашмянскім раёне. Назва горада Ашмяны, паводле адной з версій, звязана са словам «камень». Такім чынам, з'яўленне каменных элементаў у гарадскім парку — гэта не проста эстэтыка, а вяртанне да вытокаў. Камень тут – і ўпрыгожванне, і знак памяці, устойлівасці і глыбіннай сувязі з зямлёй», — піша выданне.
Акрамя таго, каля ўваходу ў парк усталяваная скульптурная кампазіцыя — птушка на камені.