БЕЛ Ł РУС

67‑гадовы дачнік загінуў пад каўшом міні-экскаватара

6.10.2025 / 9:41

Nashaniva.com

Трагічны выпадак адбыўся ў Віцебскім раёне. 67‑гадовы дачнік у СТ «Ураджайныя соткі» загінуў падчас будаўніча-рамонтных работ — яго прыціснула каўшом уласнага міні-экскаватара.

Няшчасны выпадак здарыўся, калі мужчына працаваў на тэрыторыі дачнага ўчастка. Падчас працы на міні-экскаватары адна з гусеніц машыны заехала на схіл насыпу будаўнічага жвіру.

Знаходзячыся звонку, дачнік не заўважыў, як няўстойлівы апарат пачаў падаць у яго бок, і ў выніку аказаўся прыціснутым да зямлі каўшом экскаватара.

Як паведамілі ў Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз, падчас экспертызы было ўстаноўлена, што смерць наступіла ў выніку механічнай асфіксіі ад здушвання ў грудной клетцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула