Анатоль Кашпіроўскі тэрмінова шпіталізаваны ў Маскве. Ён лічыць, што ўжо нічога не дапаможа
Яму стала дрэнна на фоне развіцця анкалогіі.
Анатоль Кашпіроўскі тэрмінова шпіталізаваны ў Маскве — паводле звестак «Базы», яму стала дрэнна на фоне развіцця анкалогіі.
86‑гадоваму тэлапату, культаваму персанажу тэлебачання ў пачатку 1990‑х патрэбны чарговы курс тэрапіі, у бліжэйшыя тыдні ён будзе праходзіць лячэнне.
Кашпіроўскі спрабаваў вылечыць сябе сам сваімі метадамі, але гэта не дапамагло, і сітуацыя са здароўем рэзка пагоршылася.
Паводле звестак «Базы», тэлапат доўгі час пакутаваў ад боляў у брушной поласці, але адмаўляўся звяртацца да дактароў па дапамогу. Лячыўся сам.
Аднак цяпер яму рэзка стала дрэнна, і давялося тэрмінова ехаць у бальніцу. У выніку дыягностыкі высветлілася, што ён моцна запусціў анкалагічнае захворванне, і паражаных участкаў у брушной поласці аказалася вельмі шмат.
Зараз пачалі прамянёвую тэрапію, але 86‑гадовы Кашпіроўскі лічыць, што яна ўжо наўрад ці яму дапаможа, піша Baza.