Пенсіянераў з арсеналам зброі і боепрыпасаў затрымалі ў Магілёўскай вобласці
У затрыманых канфіскавалі шэсць пісталетаў, рэвальвер, пісталет-кулямёт.
У Магілёўскай вобласці затрымалі двух пенсіянераў, якіх падазраюць у незаконным абароце агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых прыстасаванняў.
Супрацоўнікі ГУБАЗіК сцвярджаюць, што 68‑гадовы жыхар Магілёўскай вобласці незаконна прадаў пісталет Макарава свайму знаёмаму. Па дадзеным факце следчымі заведзена крымінальная справа. Падчас расследавання высветлілася, што ягоны 71‑гадовы зямляк таксама займаўся збытам і захоўваннем незарэгістраванай зброі.
У затрыманых канфіскавалі шэсць пісталетаў, рэвальвер, пісталет-кулямёт, ручную асколачную гранату, трацілавую шашку, складнікі зброі і больш за 800 боепрыпасаў. Прызначаны экспертныя даследаванні.