Іна Мацыенка знайшлася
«Іна Мацыенка жывая і здаровая, у Варшаве. Дзякуй усім, хто клапаціўся і дапамагаў», — напісаў у фэйсбуку Макс Шчур.
Пра знікненне 48‑гадовай жанчыны стала вядома ў суботу.
Як паведамлялася, ёй не прадалі квіток да Варшавы, бо праз кепскі стан здароўя яна магла выглядаць як нецвярозая.
Пазней Іна Мацыенка звязалася са сваёй маці і паведаміла, што яе абрабавалі. Пасля гэтага сувязь з жанчынай знікла.
Сёння стала вядома, што яна знайшлася.