БЕЛ Ł РУС

У пойме ракі Лошыца ў Мінску знайшлі цела мёртвага мужчыны

6.10.2025 / 17:50

Nashaniva.com

Як паведаміў начальнік РАНС Кастрычніцкага раёна Міхаіл Мікалуцкі, паведамленне пра знаходжанне цела мужчыны сярэдніх гадоў паступіла ратавальнікам у суботу 4 кастрычніка, у 16:06.

Рака Лошыца. Фота: Wikimedia Commons

Папярэдне вядома, што перад трагедыяй мужчыну дастаўлялі ў Бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі з траўмай галавы. Медыкі аказалі яму неабходную дапамогу і прапанавалі шпіталізацыю, але ён адмовіўся і пакінуў установу, не паведаміўшы пра гэта персаналу.

Пасля гэтага мужчына, верагодна, накіраваўся ў бок гаражнага кааператыву «Лошыца-2», за плотам якога знаходзіцца стромкі схіл да поймы ракі.

Усе абставіны здарэння цяпер высвятляюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула