БЕЛ Ł РУС

Па ўсёй Беларусі праходзяць заняткі па мабілізацыйнай гатоўнасці

7.10.2025 / 9:19

Nashaniva.com

З 7 па 10 кастрычніка пад кіраўніцтвам старшыняў абласных выканаўчых камітэтаў пройдуць штогадовыя заняткі па мабілізацыйнай гатоўнасці, паведамляе Мінабароны.

Ілюстрацыйнае фота Мінабароны

Мэта заняткаў — удасканаленне зладжанасці дзеянняў работнікаў мясцовых органаў кіравання і арганізацый у ходзе фарміравання тэрытарыяльных войскаў і атрадаў народнага апалчэння.

Ва ўсіх раёнах краіны пройдуць тэарэтычныя і практычныя мерапрыемствы, у ходзе якіх асаблівая ўвага будзе нададзена падрыхтоўцы службовых асоб выканкамаў, ваенных камісарыятаў, арганізацый, а таксама ваеннаабавязаных у пытаннях фарміравання тэрытарыяльных войскаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула