БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, якія прозвішчы прыкрыцця далі сынам Пуціна і Кабаевай

7.10.2025 / 10:15

Nashaniva.com

Два сыны Уладзіміра Пуціна і Аліны Кабаевай атрымалі прозвішчы-прыкрыцці і аформлены ў дакументах як Іван і Уладзімір Спірыдонавы, пішуць журналісты Раман Баданін і Міхаіл Рубін у кнізе «Царь собственной персоной». 

Прозвішча прыкрыцця, відаць, звязанае з імем бацькі Пуціна Уладзіміра Спірыдонавіча, пераказвае «Агентство».

Пад выдуманымі прозвішчамі жывуць і дочкі расійскага прэзідэнта ад першага шлюбу — Кацярына Ціханава і Марыя Варанцова. Прозвішча Ціханавай, хутчэй за ўсё, паходзіць ад імя па бацьку Кацярыны Шкрэбневай, бабулі па маці.

Як Лізавета Алегаўна Руднова ў Францыі жыла пазашлюбная дачка прэзідэнта Лізавета Розава. Алег Рудноў — пецярбургскі медыяменеджар і даўні сябар Пуціна, які памёр у 2015 годзе.

Пуцін і Кабаева з двума сынамі праводзяць значную частку часу ў Валдайскай рэзідэнцыі прэзідэнта. Для Кабаевай, яе нашчадкаў і абслугі там пабудаваныя асобны драўляны палац, спа-цэнтр, зона дзіцячага адпачынку і маштабны парк, пісаў «Праект».

Часам Іван і Уладзімір усё ж з'яўляюцца на людзях, дзякуючы чаму ўдалося атрымаць іхнія фотаздымкі. Яны ўпершыню апублікаваныя ў кнізе Баданіна і Рубіна.

Пра тое, што сыноў Пуціна і Кабаевай завуць Іван і Уладзімір, раней пісала «Дасье». Пры гэтым выданне называла іх Пуцінымі.

Каментуючы планы Пуціна на свой дзень нараджэння, яго прэс-сакратар Дзмітрый Пяскоў не ўдакладніў, ці правядзе прэзідэнт гэты дзень у коле сваёй цяперашняй сям'і. Ён толькі сказаў, што Пуціна павіншуюць з цеплынёй і любоўю яго ўнукі — дзеці дачок.

Чытайце таксама:

Як жонка Уладзіміра Пуціна яшчэ ў 1990‑я даведалася пра здрады мужа

Далучэнне Крыма да Расіі магло быць апошняй воляй бацькі Пуціна

«Гэтыя словы злятаюць не з вуснаў аўтара, а ад адмоўных персанажаў». Праханаў апраўдваецца за раман, у якім зло выпісаў Пуціна

Каментары да артыкула