БЕЛ Ł РУС

Даносчыца Бондарава занялася магамі

7.10.2025 / 11:16

Nashaniva.com

Вольга Бондарава, вядомая сваімі прарасійскімі поглядамі, распачала барацьбу з варажбіткамі. У інстаграме яна натрапіла на абвестку «Навучаю магіі» і паскардзілася ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. 

Вольга Бондарава дамаглася таго, каб пост з рэкламай «Вучу магіі» ў інстаграме прызналі парушэннем закона. 

Яна напісала скаргу, і Мінгарвыканкам палічыў такую рэкламу парушэннем закона «Аб рэкламе». Аўтарка паста выдаліла яго і атрымала папярэджанне.

«А наогул, час ужо забараняць дзейнасць усіх гэтых варажбітак, вяшчуноў, ведзьмаў і іншай нечысці. Ва Украіне заігрыванне з акультызмам прывяло да сатанізму і чалавечых ахвярапрынашэнняў. Няўжо гэтага прыкладу мала, каб спыніцца і задумацца, куды можа завесці нашу Беларусь бяздумнае выкананне рэкамендацый ЮНЕСКА?» — напісала Бондарава. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула