«Еўрагандаль» першым у Беларусі запускае лічбавую сістэму праверкі ўзросту пакупнікоў
Кампанія «Еўрагандаль» запусціла лічбавую праверку ўзросту пры куплі тавараў з узроставымі абмежаваннямі на касах самаабслугоўвання. Гэта робіць працэс пакупак у крамах «Еўраопт» і «Хіт!» яшчэ прасцейшым і хутчэйшым. Цяпер пацвердзіць паўналецце можна з дапамогай QR-кода ў дадатку «Еплюс».
Фота: euroopt.by
Гаворка ідзе пра тэхналогію на базе мабільнага дадатку «Еплюс» і міжбанкаўскай сістэмы ідэнтыфікацыі (МСІ) — лічбавай платформы, што забяспечвае праверку даных пра асобу і ўзрост карыстальніка.
Пакупніку дастаткова адзін раз пацвердзіць узрост — і надалей ужо не патрабуецца кожны раз прад'яўляць пашпарт.
Пацверджаны статус захоўваецца ў дадатку «Еплюс», а для пакупак дастаткова паказаць QR-код на касе самаабслугоўвання (КСА) у крамах «Еўраопт» і «Хіт!», паведамляе кампанія.