БЕЛ Ł РУС

На час зімовай Алімпіяды Італія запросіць перамір'е для ўсіх войнаў, уключна з Украінай

7.10.2025 / 13:40

Nashaniva.com

Італія будзе дамагацца перамір'я на час Алімпійскіх гульняў. Гэта павінна распаўсюджвацца на ўсе войны, уключна з Украінай і Блізкім Усходам, заявіў міністр замежных спраў Антоніа Таяні.

Антоніа Таяні. Фота: Simona Granati — Corbis / Corbis via Getty Images

Антоніа Таяні ў аўторак заявіў, што Італія будзе дамагацца сусветнага перамір'я на час зімовых Алімпійскіх гульняў «Мілан-Карціна 2026».

«Мы павінны быць чэмпіёнамі міру», — перадае словы Таяні ANSA.

«Мы падтрымліваем план ЗША [для Газы], і, як казаў Папа Леў, мы ніколі не павінны адмаўляцца ад надзеі на мір. Рым і Італія ўсё больш становяцца скрыжаваннем міру, развіцця і росту. Напярэдадні Алімпійскіх гульняў «Мілан-Карціна» мы прадстаўляем у ААН прапанову аб Алімпійскім перамір'і для ўсіх войнаў, уключна з Украінай і Блізкім Усходам», — сказаў ён.

XXV зімовыя Алімпійскія гульні пройдуць з 6 па 22 лютага 2026 года ў Мілане і Карціна-д’Ампеца (Італія).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула