Памёр мастак Валерый Талкачоў
Яму было 59 гадоў.
Памёр мастак Валерый Талкачоў, паведамілі яго сябры ў фэйсбуку.
Валерый Талкачоў нарадзіўся ў 1966 годзе ў Салігорску. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя Глебава (аддзяленне мастацкага афармлення). З 1989‑га да 1995‑га вучыўся ва Украінскай акадэміі друку (кафедра графікі). Па сканчэнні навучання жыў у родным горадзе.
Працаваў як у жанры акварэлі, так і займаўся манументальна-дэкаратыўным і станковым жывапісам. У выставах — у Беларусі і за мяжой — удзельнічаў з 1988 года.