БЕЛ Ł РУС

Украінскі ўдар абясточыў усю акупаваную Расіяй частку Запарожскай вобласці

7.10.2025 / 20:0

Nashaniva.com

Уся тэрыторыя Запарожскай вобласці, акупаваная Расіяй, 7 кастрычніка засталася без электразабеспячэння пасля ўдару Узброеных сіл Украіны. Пра гэта паведаміла расійскае Міністэрства энергетыкі ў сваім канале ў тэлеграме.

Фота ілюстрацыйнае

У ведамстве адзначылі, што ў акупаванай вобласці ёсць пашкоджаныя энергетычныя аб’екты, але работы па аднаўленні, маўляў, ужо ідуць. Жыхароў заклікалі захоўваць спакой, абяцаючы ім як мага хутчэй аднавіць падачу электраэнергіі.

Прызначаны Масквой кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі Яўген Балiцкі пацвердзіў маштабныя адключэнні і паведаміў, што медустановы працуюць на рэзервовых крыніцах электраэнергіі. Ён падкрэсліў, што неадкладная дапамога аказваецца ў поўным аб’ёме, і выказаў надзею, што электраэнергію ўдасца аднавіць ужо да вечара.

Чытайце таксама:

Расія ўдарыла ноччу па дзевяці абласцях Украіны

Келаг прагназуе Украіне балтыйскі сцэнарый

Мінабароны Украіны паказала новую мадыфікацыю ўкраінскай крылатай ракеты «Нептун». Зараз яна будзе біць на 1000 км

Каментары да артыкула