БЕЛ Ł РУС

У Пінскім раёне муж назло жонцы з'еў кавалак сырога мяса, папярхнуўся і памёр

8.10.2025 / 9:44

Nashaniva.com

Сямейная сварка скончылася смерцю.

Ілюстрацыйнае фота

40‑гадовы мужчына вярнуўся дадому п'яным і запатрабаваў у жонкі абед. Аднак на той момант у доме нічога прыгатаванага не было.

Тады ён дэманстратыўна дастаў з халадзільніка сыры кавалак мяса і адкусіў яго. Пасля пачаў задыхацца, упаў і памёр.

Экспертам Пінскага міжраённага аддзела Дзяржкамітэта судовых экспертыз устаноўлена, што смерць наступіла ад механічнай асфіксіі ў выніку закрыцця дыхальных шляхоў староннім целам — то-бок з-за гэтага кавалка мяса.

Пры правядзенні хімічнай экспертызы ў крыві быў выяўлены этанол у канцэнтрацыі 3,1 праміле.

Эксперты канстатуюць, што большасць фактаў наступлення смерці ў выніку закрыцця дыхальных шляхоў ежай фіксуюцца ў асоб у стане алкагольнага ап’янення з-за парушэння каардынацыі жавальнага і глытальнага працэсаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула