БЕЛ Ł РУС

Перавыдадзена кніга пра кіраўніка ўрада БНР Рамана Скірмунта

8.10.2025 / 14:44

Nashaniva.com

Гродзенскі гісторык Алесь Смалянчук перавыдаў кнігу «Раман Скірмунт (1868−1939). Жыццяпіс грамадзяніна Краю». Яна распавядае пра асобу былога прэм’ера ўрада БНР і сенатара Польшчы. 

Кніга выйшла 7 кастрычніка — у гэты дзень у 1939 годзе Скірмунта забілі ў Пінскім раёне, піша Hrodna.life.

Кніга складаецца з біяграфіі Рамана Скірмунта — у яе ўнеслі новыя факты. Улічылі заўвагі рэцэнзентаў. Таксама ў выданне ўвайшлі арыгінальныя ілюстрацыі. Першая версія выйшла ў 2019 годзе.

З прадмовы да другога выдання: «[…] Раман Скірмунт — гэта заўсёдны напамін пра важнасць адзінства беларускіх палітычных сіл. Летам 1918 г. ён як кіраўнік ураду БНР у інтэрв'ю журналістам «Минского еженедельника» заявіў: «Цяпер момэнт, калі патрэбуецца зьбіранне ўсіх інтэлігентных сілаў краю для творчай працы ў дзеле аснавання Беларускай дзяржаўнасьці. […] Трэба сабраць усе сілы, якія могуць быць карыснымі, як у дзержаўна-творчай працы, так і для культурна-эканамічнаго адраджэння краю».

Прэзентацыі кнігі адбудуцца падчас кніжнага фестывалю «Прадмова». Першая з іх запланавана ў Вільне 12 кастрычніка. Таксама замовіць асобнік можна праз e-mail канала Hrodna 11:27 — hrodna1127@gmail.com.

У стварэнні выдання ўдзельнічала Гарадзенская бібліятэка, гістарычны канал Hrodna 11:27 і еўрапейскія фонды — Kolegium Europy Wschodniej, а таксама Orsa-Romano Cultural Foundation Inc.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула