БЕЛ Ł РУС

З Беларусі ў Польшчу зноў можна ехаць з цыгарэтамі і алкаголем

9.10.2025 / 13:33

Nashaniva.com

 Разам з аднаўленнем працы пунктаў пропуску на польска-беларускай мяжы польскі бок адмяніў раней уведзены бан на ўвоз цыгарэт і алкаголю з Беларусі.

Пасля прыняцця чарговых абмежаванняў на ўвоз тавараў з Беларусі, яшчэ з лета 2024 года існавала поўная забарона на ўвоз цыгарэт і алкаголю з Беларусі ў Польшчу.

Аднак, пасля аднаўлення працы пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю з 25 верасня 2025 года поўная забарона знікла. Цяпер, як і раней, падарожнікі ва ўзросце ад 17 гадоў маюць права правозіць да 40 цыгарэт (2 пачкі) і да 1 літра моцнага алкаголю (больш за 22%), або 2 літры алкаголю да 22%, або 4 літры віна ці 16 літраў піва.

Афіцыйных абвестак, апроч публікацый у сацсетках ад перавозчыкаў, з гэтай нагоды не было.

Але пра гэта расказваюць падарожнікі. Хапае людзей, якія пасля аднаўлення працы мяжы не адзін раз дэкларавалі «норму» алкаголю ці цыгарэт пры праходжанні мытнага кантролю ў «Тарэспалі».

У мытным аддзеле памежнага пункту пропуску «Тарэспаль» па тэлефоне пацвердзілі, што цяпер дзейнічаюць тыя самыя нормы, які былі да забароны на ўвоз цыгарэт і алкаголю з Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула