А1 і МТС не будуць павышаць тарыфы да канца года
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю паведаміла, што мабільныя аператары А1 і МТС не будуць павышаць тарыфы на сувязь да канца 2025 года.
Фота ілюстрацыйнае
Як заявілі ў МАРГ, пагадненні з аператарамі аб непавышэнні цэн, заключаныя ў пачатку гэтага года, працягнутыя, таму цэны на паслугі мабільнай сувязі застануцца на цяперашнім узроўні.
Прынамсі да канца года карыстальнікі абедзвюх сетак могуць не чакаць падаражання.
Чытайце таксама:
За паўгода базавы тарыф мабільнай сувязі падключылі 75 тысяч беларусаў
У Беларусі паскорылі перанос мабільных нумароў паміж аператарамі
Што з якасцю мабільнага інтэрнэту? Міністр спрабуе патлумачыць