БЕЛ Ł РУС

Галоўны санітарны доктар распавяла, як доўга дзейнічае прышчэпка ад грыпу і кавіду

9.10.2025 / 8:47

Nashaniva.com

У краіне пачалася масавая кампанія па прышчэпках ад грыпу.

Намеснік міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Беларусі Святлана Нячай расказала, як доўга захоўваецца абарона пасля вакцынацыі супраць грыпу і COVID-19.

У гэтым сезоне выкарыстоўваюцца тры вакцыны: бясплатная «Грыпол Плюс» (Расія) і дзве платныя — «Ваксігрып Тэтра» (Францыя) і «Інфлювак Тэтра» (Нідэрланды). Усе прэпараты зарэгістраваны ў Беларусі і ўтрымліваюць актуальныя штамы віруса, рэкамендаваныя Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя для сезона 2025—2026 гадоў.

Прышчэпкі ад каранавіруса робяць бясплатна расійскай вакцынай «Канвасэл». Па словах Святланы Нячай, галоўная мэта штогадовай вакцынацыі супраць грыпу і COVID-19 — прадухіліць цяжкае працяканне хвароб і знізіць рызыку лятальных вынікаў.

У першую чаргу прышчэпкі рэкамендуюцца людзям з груп рызыкі: дзецям, пажылым, цяжарным, асобам з хранічнымі захворваннямі і імунадэфіцытам, а таксама медыкам, фармацэўтам і работнікам устаноў з кругласутачным знаходжаннем.

У групе рызыкі па COVID-19 таксама знаходзяцца пажылыя людзі старэйшыя за 60 гадоў, пацыенты з аслабленым імунітэтам і тыя, хто пражывае ў закрытых установах.

Вакцынацыю супраць грыпу і каранавіруса можна праводзіць адначасова — у розныя ўчасткі цела. Як удакладніла Святлана Нечай, абарона пасля прышчэпкі ад грыпу захоўваецца ў сярэднім 6—9 месяцаў, а пасля вакцынацыі супраць COVID-19 — каля года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула