БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка ляціць у Душанбэ

9.10.2025 / 9:5

Nashaniva.com

На 9—10 кастрычніка ў Аляксандра Лукашэнкі намечаны рабочы візіт у Таджыкістан. Ён возьме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, якое адбудзецца 10 кастрычніка, паведамляе Пул першага.

Фота: Ramil Sitdikov Pool Photo via AP

На разгляд кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці будзе вынесена каля двух дзясяткаў пытанняў.

Напярэдадні будучага ў наступным годзе 35‑годдзя Арганізацыі плануецца разгледзець шэраг ініцыятыў па ўмацаванні яе міжнароднага пазіцыянавання, у прыватнасці — аб стварэнні фармату «СНД плюс» і прадастаўленні Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва статусу назіральніка пры СНД, паведамляе Пул першага.

У парадку дня пасяджэння таксама тэматыка энергетычнай бяспекі, супрацоўніцтва ў ваеннай сферы, у галіне памежнай бяспекі, барацьбы з транснацыянальнай злачыннасцю ды іншыя пытанні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула