БЕЛ Ł РУС

Ад Калеснікавай прапусцілі першы ліст за два з паловай гады

9.10.2025 / 12:0

Nashaniva.com

Асуджаная на 11 гадоў калоніі жанчына даслала першы за два з паловай гады ліст. Пра гэта паведамляецца ў інстаграме Віктара Бабарыкі.

У лісце Калеснікава ўспамінае дзяцінства і сямейныя падарожжы — у кожным радку чуваць яе смех, а кожны радок — як вялікія цёплыя абдымкі.

Вось некалькі цытат:

«Я асабліва часта думаю пра тое, як нам з Танечкай пашанцавала быць вашымі і мамінымі дочкамі. З самага нараджэння вы акружылі нас такой любоўю, пра якую толькі марыць можна! Вы падарылі нам з Танечкай адна адну і навучылі нас любіць і сябраваць.

Кожную раніцу гляджу ў ранішняе, а вечарам — у зорнае неба, успамінаю вас і ўсіх моцна-моцна думках абдымаю! І заўсёды адчуваю вашу любоў і клопат, якія мяне абараняюць і надаюць упэўненасці, што мы вытрымаем усё».

Час нашай сустрэчы няўмольна набліжаецца — і гэта будзе самы шчаслівы дзень».

Паплечніцу Віктара Бабарыкі Марыю Калеснікаву затрымалі 6 верасня 2020 года, праз год яе асудзілі на 11 гадоў зняволення.

Пакаранне яна адбывае ў Гомельскай калоніі. У лістападзе 2022 года Марыя трапіла ў рэанімацыю Гомельскай бальніцы з дыягназам «прабадная язва». Пасля аперацыі ёй дазволілі сустрэцца з бацькам. Потым доўгі час Калеснікава была ў рэжыме інкамунікада, і толькі ў лістападзе 2024 года бацька зноў змог з ёй сустрэцца

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула