БЕЛ Ł РУС

Гомельскую суддзю, якая адпрацавала 25 гадоў і займалася палітычнымі справамі, выгналі за сістэматычныя дысцыплінарныя парушэнні

9.10.2025 / 14:59

Nashaniva.com

Святлану Мажэйку збіраліся ўключаць у санкцыйныя спісы яшчэ ў 2006-м. 

Святлана Мажэйка

Святлана Мажэйка звольненая з пасады суддзі суда Савецкага раёна Гомеля. Афіцыйная прычына яе адстаўкі, прапісаная ў указе Аляксандра Лукашэнкі — сістэматычныя дысцыплінарныя парушэнні. Гэта значыць, што на працягу года Мажэйку больш за два разы прыцягнулі да дысцыплінарнай адказнасці.

Якімі маглі быць гэтыя парушэнні? Паводле Кодэкса аб судовым ладзе і статусе суддзяў, гэта магло быць парушэнне Кодэксу аб гонару суддзі, парушэнне заканадаўства аб ажыццяўленні правасуддзя (напрыклад, калі суддзя знарок выносіла незаконныя прысуды; калі незнарок, то лічыцца, што нічога страшнага), невыкананне правіл унутранага працоўнага распарадку альбо здзяйсненне іншай правіннасці.

Святлана Мажэйка адпрацавала ў беларускай судовай сістэме больш за 25 гадоў.

Святлана Мажэйка

Яна пачынала ў судзе Брагінскага раёна яшчэ ў 1999 годзе. У 2006‑м Мажэйка згадвалася ў рэкамендацыях «Вясны» для ўнясення ў еўрапейскія санкцыйныя спісы.

У 2007 яе перавялі ў суд Веткаўскага раёна, з часам яна стала старшынёй гэтага суда. Там Мажэйка працягвала разглядаць палітычныя справы — напрыклад, у 2022‑м прысудзіла год калоніі работніку «Гомсельмаша» Кірылу Пятрэнку.

У снежні 2022‑га Мажэйку перавялі ў суд Савецкага раёна Гомеля. Тут на яе рахунку як мінімум некалькі адміністратывак за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Максімальны ўзрост, да якога можна працаваць суддзёй у судах агульнай юрысдыкцыі — 65 гадоў. Мажэйку звольнілі з непрыемнай фармулёўкай у 59 гадоў.

Святлана Мажэйка

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула