БЕЛ Ł РУС

Белчыгунка прызначыла 37 дадатковых цягнікоў на восеньскія канікулы

9.10.2025 / 14:30

Nashaniva.com

На час восеньскіх канікул і лістападаўскіх святаў з 1 па 11 лістапада прызначаны 37 дадатковых цягнікоў у міжнародных і міжрэгіянальных зносінах, паведамляе Белчыгунка.

У напрамку Расіі ў супрацоўніцтве з РЖД прызначаны 12 дадатковых цягнікоў па маршрутах Брэст — Масква, Мінск — Масква і Мінск — Санкт-Пецярбург.

У міжрэгіянальным злучэнні прызначана 25 дадатковых цягнікоў — яны будуць курсіраваць па маршрутах Мінск — Гомель, Мінск — Брэст, Мінск — Віцебск, Мінск — Магілёў, Гомель — Віцебск.

Найбольшая колькасць цягнікоў прадугледжана на 6 і 9 лістапада 2025 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула