БЕЛ Ł РУС

Ветэран «СВА» і былы чыноўнік Смаленшчыны зажыва згарэў у аўтадоме ў свой дзень народзінаў

9.10.2025 / 15:19

Nashaniva.com

Ноччу 9 кастрычніка ў Падмаскоўі адбылося рэзананснае здарэнне: у выніку пажару ў доме на колах загінуў ветэран так званай «СВА» і былы высокапастаўлены чыноўнік Смаленскай вобласці Алег Іваноў. У гэты дзень яму споўнілася 56 гадоў.

Пажар пачаўся каля другой гадзіны ночы на тэрыторыі сямейнага сацыяльнага цэнтра. Згодна з SHOT, загарэліся два аўтамабілі на парковачнай пляцоўцы.

Падчас пажару прагучалі некалькі выбухаў — спрацавалі газавыя балоны, устаноўленыя ў транспарце. Пасля тушэння агню супрацоўнікі МНС выявілі ў адным з фургонаў цела мужчыны.

Як паведамляе SHOT, загінулы — Алег Іваноў, ветэран «СВА», які пасля вяртання з фронту займаўся «гуманітарнай дзейнасцю» — збіраў і дастаўляў дапамогу ўдзельнікам вайны з Украінай.

Фота з месца здарэння

Напярэдадні трагедыі, па інфармацыі канала, ён прывёз чарговы груз у сацыяльны цэнтр, дзе ладзілі збор для вайскоўцаў. Іваноў вырашыў не спыняцца ў санаторыі, а пераначаваць у сваім аўтадоме, каб назаўтра выехаць у Смаленск.

Паводле ж «Базы», Іваноў прыехаў у Сергіеў Пасад на сваім трэйлеры на «стажыроўку па спецпраграме «Героі Падмаскоўя».

Алег Іваноў раней займаў высокія пасады ў Смаленскай вобласці, быў начальнікам галоўнага ўпраўлення па справах моладзі і патрыятычным выхаванні рэгіёна. Таксама Іваноў быў сябрам цэнтральнага праўлення Ветэранаў баявых дзеянняў Расіі. Меў медаль «За адвагу» і Георгіеўскі Крыж IV ступені самаабвешчанай «ДНР», піша SHOT.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула