БЕЛ Ł РУС

У Перу Кангрэс прагаласаваў за імпічмент прэзідэнту за «пастаянную маральную недзеяздольнасць» 

10.10.2025 / 8:36

Nashaniva.com

У Перу Кангрэс прагаласаваў за абвяшчэнне імпічменту прэзідэнту краіны Дзіне Балуартэ. Рашэнне было прынята аднагалосна, піша Noticias Caracol.

Фота: Klebher Vasquez/Anadolu via Getty Images

Парламентарыі абвясцілі пра «пастаянную маральную недзеяздольнасць» кіраўніка дзяржавы. Кангрэсмены ў хадайніцтвах аб імпічменце заявілі, што Балуартэ не здольная кіраваць краінай ва ўмовах росту палітычнага і сацыяльнага крызісу, росту злачыннасці, удзельнічала ў карупцыйных злачынствах і парушала этычныя нормы.

Пасаду прэзідэнта Перу Балуартэ займала з 7 снежня 2022 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула