Пад Бабруйскам знайшлі грыб вагой 10 кілаграмаў — ён ядомы
У ваколіцах вёскі Кавалі мясцовы аграном-садоўнік ААТ «Неўскі-Агра» Іван Аўрамчык знайшоў гіганцкі грыб-дажджавік.
Унікальны экзэмпляр прадэманстраваў жывёлавод Дзмітрый Лапцеў, піша «Мінская праўда».
Грыб, памерам з кавун, быў знойдзены і зрэзаны на полі сельскагаспадарчага прадпрыемства, яго вага склала 9 кг 830 г.
Грыб-дажджавік лічыцца ядомым і карысным грыбам, але ўжываць у ежу яго можна толькі да таго часу, пакуль ён не страціў белізну і не пачаў цямнець.