БЕЛ Ł РУС

Лосік: Я мусіў выйсці ў чэрвені разам з Бяляцкім, але ў апошнюю хвіліну нас замянілі на іншых

10.10.2025 / 10:49

Nashaniva.com

«Я ўпэўнены, у бліжэйшую партыю рыхтуюць Бабарыку і Калеснікаву».

«Я мусіў выйсці ў чэрвені разам з Бяляцкім, але нас у апошнюю хвіліну беларускія ўлады выкраслілі са спісаў і замянілі на іншых. Я вельмі ўзрадаваўся, калі даведаўся і пачаў ужо адлічваць дні», — расказвае Ігар Лосік падпісчыкам у сацыяльнай сетцы Threads.

«Ці рыхтавалі цябе да выхаду? Напрыклад, стаўленне змякчылі, карміць сталі лепш, паспаць давалі нармальна?» — удакладнілі ў яго.

«Рыхтавалі, але гэта складалася ў тым, што перасталі чапаць і караць па розных выдуманых глупствах. Бабарыка і Калеснікаву, я ўпэўнены, таксама рыхтуюць у бліжэйшую партыю».

Заснавальнік канала «Беларусь галаўнога мозгу», адзін з самых таленавітых блогераў краіны, правёў за кратамі больш за 5 гадоў. А прысудзілі яму ўвогуле 15 гадоў. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула