БЕЛ Ł РУС

Выйшаў зборнік паэзіі Кастуся Цвіркі

10.10.2025 / 13:18

Nashaniva.com

У выдавецтве Рамана Цымберава выйшла новая кніга ў межах серыі «Паэты планеты», у якой друкуюцца скарбы сусветнай і айчыннай вершаванай творчасці. Серыя папоўнілася «Выбраным» паэта, перакладчыка, выдаўца і філолага Кастуся Цвіркі, піша bellit.info.

Кастусь Цвірка, які летась адзначыў 90‑гадовы юбілей, з 1996 года быў рэдактарам праекта «Беларускі Кнігазбор».

Кнігі ўжо можна купіць у «Акадэмічнай кнізе» ў Менску, а неўзабаве з’явіцца магчымасць замовіць праз сайт Kniger.by і набыць у краме ў самым цэнтры горада ў ГЦ «Купалаўскі» пад Кастрычніцкай плошчай, ралеты 41—42.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула