У мінскім Сухараве з'явілася новая пляцоўка для цюбінгу
У сталічным мікрараёне Сухарава абсталявалі зону для катання на цюбінгах, паведаміў тэлеграм-канал «Минск. Главное!». Трасу размясцілі на ўзгорыстай тэрыторыі паміж Касцёлам Беззаганнага Зачацця і домам па вуліцы Лабанка, 104.
Новую трасу назвалі «Цюбінг-драйв» — інфармацыю пра рух па дыстанцыі можна знайсці на старце, таксама пазначаным адпаведнай таблічкай.
Уздоўж усяго маршруту паставілі ахоўныя сеткі і спецыяльныя адхоны.
«Маршрут пачынаецца прама і заканчваецца паваротам направа», — паведамілі ў тэлеграм-канале.
На вяршыне ўзгорка гасцей сустракаюць мядзведзі.
Траса цалкам гатовая да адкрыцця. Таксама гавораць, што неўзабаве, хутчэй за ўсё ўжо ў новым сезоне, «Цюбінг-драйв» дапоўняць велатрэкам.
Чытайце таксама:
Следам за цюбінгавай пад Гроднам закрылі і лыжную трасу
Цюбінгавую трасу ў Гродне закрылі пасля некалькіх дзён працы
У Мінску за 20 метраў ад метро адкрыецца самы вялікі ў Беларусі парк забаў