Шэсць чалавек загінулі ў Светлагорскім раёне пры аварыі маршруткі
10 кастрычніка каля 19:15 у Светлагорскім раёне на 72‑м кіламетры аўтадарогі Р-31 «Бабруйск — Мазыр — мяжа Украіны» адбылося лабавое сутыкненне мікрааўтобуса Mercedes і ўседарожніка Volkswagen, паведамляе прэс-служба МУС.
Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца маршрутнага таксі пайшоў на абгон і на сустрэчцы ўрэзаўся ў Volkswagen. У выніку шэсць чалавек загінулі, дзесяць дастаўленыя ў бальніцу.
На месца трагедыі паехаў начальнік ДАІ Віктар Ротчанкаў.