БЕЛ Ł РУС

ДАІ шукае сведкаў ДТЗ з маршруткай, у якім загінулі шэсць чалавек

11.10.2025 / 10:18

Nashaniva.com

ДАІ шукае сведкаў ДТЗ з маршруткай у Светлагорскім раёне, пра гэта БелТА паведамілі ва УУС Гомельскага аблвыканкама.

Учора каля 19:00 у Светлагорскім раёне на 72‑м кіламетры аўтадарогі Р31 Бабруйск — Мазыр кіроўца маршруткі «Мерседэс» здзейсніў спадарожнае сутыкненне з трактарам з паўпрычэпам, пасля чаго не справіўся з кіраваннем і выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе ўрэзаўся з аўтамабілем «Фальксваген».

ДАІ просіць, калі калі хто-небудзь стаў сведкам ДТЗ або валодае нейкімі звесткамі, міліцыя просіць паведаміць пра гэта ў аператыўна-дзяжурную службу ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама па тэлефоне 8 (0232) 50- 44‑44 або па тэлефоне 102.

Чытайце таксама:

Шэсць чалавек загінулі ў Светлагорскім раёне пры аварыі маршруткі

Пасля жудаснай аварыі ў Светлагорскім раёне шпіталізавалі восем чалавек

У ДТЗ у Светлагорскім раёне, у якім загінулі шэсць чалавек, кіроўца маршруткі спачатку сутыкнуўся з трактарам

Каментары да артыкула