БЕЛ Ł РУС

Трамп пра нобелеўскую лаўрэатку з Венесуэлы: Магла б аддаць прэмію мне

11.10.2025 / 11:36

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША пракаментаваў абвяшчэнне нобелеўскай лаўрэткай міру Марыі Карыны Мачада і яе словы, што прэмію яна прысвяціла Дональду Трампу.

«Мне патэлефанаваў чалавек [Марыя Карына Мачада], які атрымаў Нобелеўскую прэмію. Яна сказала, што прымае ўзнагароду ў мой гонар, бо я яе заслугоўваю. Гэта прыемна», — сказаў прэзідэнт ЗША.

«Я не стаў гаварыць: «Тады аддай яе мне» — хаця, думаю, яна магла б. Яна была вельмі прыемнай. І, ведаеце, я ёй дапамагаў. Ім патрабуецца шмат дапамогі ў Венесуэле», — сказаў Дональд Трамп.

Чытайце таксама:

Венесуэльская лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру прысвяціла яе свайму народу і Дональду Трампу

Венесуэльская лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру прысвяціла яе свайму народу і Дональду Трампу

Каментары да артыкула