БЕЛ Ł РУС

На нядзелю абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру

11.10.2025 / 14:5

Nashaniva.com

А ў панядзелак абяцаюць першы снег.

У нядзелю ўначы месцамі невялікія дажджы. Раніцай і днём часам дажджы.

Вецер заходні, паўночна-заходні ўмераны, днём у многіх раёнах моцны парывісты.

Ноччу +2 +8°С, максімальная днём +8+14°С.

У панядзелак днём з Фінскага заліва чакаецца перамяшчэнне атмасферных франтоў. Пахаладае.

Уначы месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны ападкі (дождж, магчымы мокры снег). Днём +3+10°С, па паўднёвым захадзе да +12°С.

Мокры снег чакаецца і ў аўторак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула