БЕЛ Ł РУС

У мінскім метро дзіця заглядзелася ў тэлефон і ўпала на рэйкі

11.10.2025 / 15:40

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося на станцыі «Кунцаўшчына». Рух цягнікоў на нейкі час прыпынялі.

Фота: «Минск. Главное»

Інцыдэнт здарыўся прыблізна а 14:00. Відавочцы расказалі, што хлопчык ішоў па платформе, не адрываючыся ад тэлефона. І ў выніку ўпаў на рэйкі, піша канал «Минск. Главное».

Цягніка ў гэты момант на станцыі не было. Хлопчыку аказалі дапамогу і паднялі на платформу.

Рух цягнікоў на лініі на кароткі час спынялі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула